21 верасня - Міжнародны дзень міру

21.09.2018

    21 верасня  - Міжнародны дзень міру. Гэта аб'яўлены Генеральнай Асамблеей ААН дзень умацавання ідэалаў міру сярод усіх краін і народаў. У гэтым годзе ён праходзіць пад дэвізам "Разам на карысць міру: Права на мір: 70 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека".

   Каманда вучняў педагагічных класаў нашай школы "Будучыя педагогі" прыняла ўдзел у ў інтэрнэт-гульні "Адзін дзень міру: НАШЫ правы на развіццё ў свеце Мэт Устойлівага Развіцця". 

   Далучыўшыся да святкавання 70-годдзя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, члены каманды "Будучыя педагогі"  пазнаёміліся з матэрыяламі Дэкларацыі. Для сябе па-сапраўднаму важным у забеспячэнні правоў чалавека вызначылі артыкул 26, у якім гаворыцца аб праве на адукацыю. Артыкул 26 быў прачытаны на роднай мове для вучняў і іх бацькоў, відэа размешчана ў інтэрнэце.