22.09.2018

    У суботу, 22 верасня, адбыўся другі паўфінал занальнай сустрэчы па футболе. За выхад з групы Б змагаліся футбольныя каманды ДУА “Акцябрская БШ імя Васіля Віткі”, ДУА “Ленінскі УПК яслі-сад-СШ” , ДУА “Гацукоўская СШ”. У фінале сустрэліся футбалісты Грэскай СШ і Гацукоўскай СШ. Футбалісты абедзвюх каманд праявілі прафесіяналізм, характар і волю да перамогі. У серыі пенальці поспех аказаўся на баку Гацукоўскай сярэдняй школы.

     

     Навучэнцы пачатковай школы ажыццявілі вандроўку ў паркавую алею. Пагода спрыяла добраму настрою і творчым задумкам.

 

     Па-летняму цёплы вераснёўскі дзень прайшоў на карысць нашых дзяцей.