Дзень самакіравання

05.10.2018

   Традыцыйна напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у школе праходзіць дзень самакіравання. Падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства пачалася больш за 2 тыдні назад. Быў вызначаны арганізацыйны камітэт з ліку настаўнікаў і вучняў педагагічных класаў. Адзінагалосна дублёрамі кіраўніцтва школы былі выбраны Салтавец Стэфан, Бікмаева Дыр'я і Голуб Эльвіра - вучні 11 "А" педагагічнага класа. Былі вызначаны дублёры настаўнікаў-прадметнікаў, класных кіраўнікоў - імі сталі вучні 10 "А" і 11 "А" педагагічных класаў. Пачалася падрыхтоўка да педагагічных проб. З цікавасцю вучні вывучалі расклад заняткаў на 5 кастрычніка, таму што акрамя назвы прадмета там было прапісана прозвішча і імя дублёра, абмяркоўвалі: пашанцавала ім ці не вельмі з "настаўнікам". Дзень самакіравання прайшоў зладжана, у дружалюбнай атмасферы. Узаемаразуменне паміж вучнямі і "настаўнікамі" было поўнае.