ХХІ конкурс работ даследчага характару вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці

29.10.2018

   27 кастрычніка прайшоў ХХІ конкурс работ даследчага характару вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Для ўдзелу ў конкурсе было заяўлена звыш 700 даследчых работ. 8 вучняў Слуцкага раёна прадстаўлялі свае работы ў 6 секцыях. Дробыш Антон, вучань VІІ класа нашай школы, прыняў удзел у рабоце секцыі "Філалогія" з даследаваннем на тэму "Этымалогія прозвішчаў жыхароў маёй малой радзімы (на пракладзе прозвішчаў вучняў VІІ класа Грэскай сярэдняй школы)". Работа Антона была адзначана дыпломам 2 ступені. Віншуем з высокай узнагародай Дробыша Антона і кіраўніка яго праекта Вітко Вольгу Анатольеўну, настаўніка беларускай мовы і літратуры.

Дробыш Антон - 5-ты справа ў першыя радзе