Акцыя "Горящие сердца"

01.11.2018

   У школе з 15 па 29 кастрычніка прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня стварэння УЛКСМ.

   У межах рэалізацыі праекта «Горящие сердца» навучэнцы наведалі камсамолку-ветэрана Сыцько Аляксандру Паўлаўну. У ходзе гутаркі з ёй вучні даведаліся аб гадах, калі яна была ў арганізацыі УЛКСМ.

   Былі праведзены гутаркі-дыспуты “УЛКСМ-учора, БРСМ-сёння”, інфармацыйныя гадзіны “Комсомол - дела и свершения”, віктарыны “Камсамольскі летапіс”, на якіх вучні даведаліся аб гісторыі ўзнікнення камсамола, аб камсамольскіх атрадах, аб першых камсамольцах, аб укладзе камсамольцаў у эканамічнае развіццё краіны. З цікавасцю вучні слухалі аб камсамольскіх будоўлях.

   Усе праведеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню ў навучэнцаў патрыятызму, любові да Радзімы, калектывізму, адказнасці.