Тыдзень прававых ведаў

27.11.2018

Тыдзень прававых ведаў

         З 19 па 24 лістапада 2018 гада ў школе прайшоў Тыдзень прававых ведаў. У час правядзення тыдня навучэнцы ўспомнілі, якія правы і абавязкі яны маюць. Даведаліся, якія ўчынкі адносяцца да правапарушэнняў і злачынстваў.

         Пазнаёміліся з адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасцю непаўналетніх.

         Навучэнцы пачатковых класаў былі азнаёмлены з неправавымі спосабамі абароны. Даведалісяпра тое, як паводзіць сябе пры выяўленні чужых рэчаў, калі ты адзін дома, як паводзіць сябе з незнаёмцамі.

         У 4-ым класе 24 лістапада, у суботу, прайшла дзелавая гульня “Падарожжа ў краіну права”. Таксама навучэнцам пачатковых класаў дэманстравалі мутьфільмы, героі якіх здзяйснялі правапарушэнні. Затым прайшло абмеркаванне гэтых учынкаў.

         У сярэднім і старэйшым звяне праведзены тэматычныя класныя гадзіны.