На аздараўленчай пляцоўцы

26.12.2018
    26 снежня ў Грэскай сярэдняй школе пачаў працаваць аздараўленчы лагер “Зімовая казка”. Адкрыцце лагера адбылося на ўрачыстай лінейцы, дзе Раўтовіч Т.І., начальнік пляцоўкі, расказала выхаванцам пра рэжым работы, правілы бяскекі і план работы. Першы дзень лагера быў прысвечаны творчай працы. Вучні разам з выхавальнікамі Лабковіч М.М. і Семяняк Ю.С. упрыгожылі клас, у якім размяшчаецца лагер, а з дапамогай старэйшых таварышаў (вучняў педагагічнага класа Бікмаевай Дар’яй і Пісарык Анастасіяй) зрабілі навагоднія паштоўкі.