На аздараўленчай пляцоўцы

27.12.2018
      27 снежня на аздараўленчай пляцоўцы быў спартыўны дзень. З рабятамі былі праведзены хвілінкі бяспекі здароўя, шашачны турнір, арганізаваны прагляд пазнавальнага кінафільма з відэазагадкамі “Дзецям пра спорт”. Запамінальнай стала спатрыўная гульнявая праграма “Мой рэкорд”, якую дапамог правесці вучань валанцерскага педагагічна атрада Чыжык Даніла. Усе рабяты праявілі свае лепшыя спартыўныя якасці, было цяжка вызначыць пераможцу. Таму добры настрой і сяброўскія адносіны - лепшы вынік гэта дня.