На аздараўленчай пляцоўцы

28.12.2018

    28 снежня на аздараўленчай пляцоўцы прайшоў Дзень здароўя. Цікавай і пазнавальнай для вучняў была сустрэча з урачом-стаматолагам Грэскай УБ Мяцельскім Андрэем Віктаравічам. Ён даў карысныя парады, паказаў і расказаў, як правільна здзяйсняць догляд зубоў, каб яны былі доўгі час здаровыя. Педагог-псіхолаг правяла інтэракыўную гутарку "Добры настрой - падмурак здароўя".