На аздараўленчай пляцоўцы

29.12.2018
     29 снежня ў аздараўленчым лагеры “Зімовая казка” прайшоў дзень бяспекі.   Рабяты паглядзелі мультыплікацыйныя фільмы, прапанаваныя МНС РБ. Наведалі пажарную часць РАНС аг.Грэск, дзе супрацоўнік РАНС Смольскі П.В правёў пазнавальную гутарку, пазнаёміў з пажарнай тэхнікай, абсталяваннем і абмундзіраваннем. Зацікавіў хлопчыкаў сваёй справай. Вучаніца педагагічнага класа Лешчанка Валерыя правяла цікавую гульню “Вясёлы светлафор”. Будзем спадзявацца, што ў рабят сапраўды будзе бяспечны Новы год.