На аздараўленчай пляцоўцы

02.01.2019

       У новым годзе аздараўленчы лагер “Зімовая казка” пачаў сваю працу з гістарычнай старонкі. Любоў да роднага краю, гісторыі сваёй вескі і яе аднавяскоўцаў патрэбна прывіваць з маленства. Адным з самых запамінальных мерапрыемстваў у гэты дзень было наведванне школьнага краязнаўчага музея, знаёмства з матэрыяламі экспазіцыі, прысвечанай Вялікай Айчынай вайне. Расказ пра настаўнікаў-франтавікоў, воінаў-інтэрнацыяналістаў,якія былі выпускнікамі нашай школы ўразіў рабят. Хлопчыкам нават дазволілі прымераць галаўны ўбор таго часу. 

     Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй школьных прылад: аловах, сшытак з прамакаткай, вылічальныя машынкі.

     У гэты дзень таксама прайшла віктарына па гісторыі роднага краю, рабяты змаглі пагуляць у рухомыя гульні сваіх бубуль і дзядуль.