На аздараўленчай пляцоўцы

03.01.2019
    3 студзеня для вучняў, якія наведваюць аздараўленчы лагер “Зімняя казка”, была арганізавана экскурсія ў эколага-біялагічны цэнтр г.Слуцка. Супрацоўнікі цэнтра паказалі рабятам выставу навагодніх упрыгожванняў, зробленых сваімі рукамі, пазнаёмілі з прэзентацыяй “Як прыйшла да нас навагодняя ёлка”, правялі віктарыну “ Што я ведаю пра Новы год”. Самыя яркія ўражанні пакінуў у рабят "жывы вугалок", дзе яны змаглі патрымаць на руках труса, чарапашак, паназіраць за птушкамі і нават арганізаваць чарапашы забег. Вялікі дзякуй супрацоўнікам эколага-біялагічнага цэнтра за пазнавальны, цікавы, змястоўны матэрыял, за зімовы дзень, праведзены побач з прыродай.