На аздараўленчай пляцоўцы

04.01.2019

     4 студзеня - апошні дзень работы аздараўленчага лагера “Зімовая казка”. Рабяты разам са сваімі выхавальнікамі наведалі сапраўды казачнае месца - бібліятэку. Школьны библиятэкар Краўчына Т.А. прапанавала шмат цікавых кніжак пра зімовыя прыгоды, кожны змог выбраць на свой густ. Рабяты чыталі казку разам, адгадвалі загадкі, пазнаеміліся з электроннымі матэрыяламі бібліятэкі.

     Была праведзена oрачыстай лінейка з нагоды закрыцця змены аздараoленчага лагера. Усе рабяты атрымалі з рук Раўтовіч Т.І., начальніка лагера, прызы за актыўны ўдзел у конкурсах, віктарынах, спартыўных спаборніцтвах. Ніхто не застаўся без увагі. Словы падзякі ад рабят гучалі ўсім выхавальнікам пляцоўкі, усе абяцалі зноў вярнуцца ў лагер.