Суботняя мазаіка

19.01.2019

      Па старонках часопіса «Юны выратавальнік» вандравалі вучні 5-8 класаў у суботні дзень. Дзеці даведаліся аб тым, як часопіс навучае дзяцей і падлеткаў асновам бяспекі жыццядзейнасці, пашырае кругагляд і творчую актыўнасць сваіх чытачоў. У рубрыцы «Мерапрыемства» распавядаецца аб дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Рубрыка «Школа бяспекі» ў даступнай форме навучае правілам паводзін дома і на вуліцы. У рубрыцы «Пытанне-адказ» выратавальнікі адказваюць на пытанні чытачоў.  Навучальныя і гульнявыя матэрыялы, якія публікуюцца на старонках часопіса, дапоўнены конкурснымі прызавымі заданнямі.

    Вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у акцыі “Птушыная сталоўка”. Дзеці весела правялі час у зімовых забавах.