Пасяджэнне Школы актыўнага грамадзяніна

24.01.2019

24 студзеня 2019 года ў школе адбылося пасяджэнне Школы актыўнага грамадзяніна для вучняў 9-11 класаў.

Тэма: "БЕЛАРУСЬ СЁННЯ: ЗАХОЎВАЮЧЫ І ПРЫМНАЖАЮЧЫ ДОБРЫЯ ТРАДЫЦЫІ" 

КРОК 1. «МЫ даведваемся»

Вядучыя пазнаёмілі прысутных са зместам інфармацыйных блокаў:

«Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі ў Палацы Незалежнасці»;

«XV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі»;

«XXIII рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба "»;

«Гульцы НХЛ правялі майстар-клас для ўдзельнікаў " Залатая шайба ".

КРОК 2. «Мы разважаем»

Вучні дзяліліся сваімі думкамі аб адраджэнні ў Беларусі традыцыі правядзення свецкіх баляў на высокім узроўні. Гаварылі пра тое, якое значэнне для Беларусі мае правядзенне Каляднага міжнароднага турніру, турніру «Залатая шайба». Вызначалі, якімі сакрэтамі майстэрства падзяліліся знакамітыя гульцы НХЛ з юнымі хакеістамі і, наогул, якімі якасцямі павінны валодаць хакеісты.

КРОК 3. «Мы дзейнічаем».

 Класныя кіраўнікі разам з навучэнцамі падвялі вынік, абмеркавалі актуальнасць тэмы.

На мерапрыемстве прысутнічаў старшыня Грэскага сельскага выканаўчага камітэта Русаковіч Л.М..