Суботняя мазаіка

26.01.2019

   Насычанай выдалася субота 26 студзеня ў школе. У пачатковай школе прайшла інтэрактыўная гульня “Мая малая радзіма”, у час якой вучні разгадвалі крыжаванкі, удзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў, малявалі сваю вёску.

    Дзелавая гульня “Прафесіі маіх бацькоў” дала магчымасць вучням 5-7 класаў паспрабаваць сябе ў ролі парыкмахера, урача, повара, бібліятэкара і нават майстра па манікюру.

    Вучні старэйшых класаў сабраліся за круглым сталом, каб абмеркаваць тэму “Крок у педагагічную прафесію”.