Вечар школьных сяброў

02.02.2019
      2 лютага ў школе прайшло традыцыйнае лютаўскае свята "Вечар сустрэчы школьных сяброў". У гэты дзень гасцямі школы сталі выпускнікі 1989, 1994, 1999, 2004, 2009, 2014 гадоў, настаўнікі-ветэраны педагагічнай працы. Са сцэны гучалі словы ўдзячнасці, сардэчныя віншаванні і шчырыя пажаданні. Вучні 11 класаў падрыхтавалі святочную праграму ў стылі авіяпадарожжа праз гады. У зале вітаў цёплы настальгічны настрой. На мерапрыемстве прысутнічала звыш 130 чалавек.