Зорны паход

29.01.2019
    29 студзеня 2019 г. студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта і Інстытута псіхалогіі ў складзе зводнага атрада БДПУ «Новы погляд" у межах 54 інтэрнацыянальнага Зорнага паходу правялі першы дзень на Случчыне. У мернае жыццё нашай школы ўварваўся атрад зорнікаў "Новая гвардыя". Студэнты Інстытута псіхалогіі правялі для вучняў псіхалагічныя трэнінгі і майстар-класы, а студэнты гістарычнага факультэта - гульню па гісторыі Старажытнага свету. Для гасцей былі арганізаваны экскурсіі ў школьны гісторыка-краязнаўчы музей і школьную карцінную галерэю. У актавай зале была арганізавана сустрэча навучэнцаў педагагічных класаў Грэская СШ з удзельнікамі Зорнага паходу. Педкласаўцы на чале з класнымі кіраўнікамі 10 «А» Макшыцкай Марынай Мікалаеўнай і 11 «А» Раўтовіч Таццянай Іванаўнай падрыхтавалі крэатыўную агітбрыгаду і «дыскусійныя арэлі» на тэму «Ці лёгка быць настаўнікам». Студэнты, у сваю чаргу, распавялі навучэнцам пра перавагі, якімі могуць карыстацца выпускнікі педкласаў пры паступленні ў БДПУ. З асаблівай павагай усе прысутныя паставіліся да выступлення ветэрана педагагічнай прафесіі, настаўніка вышэйшай катэгорыі Ісакавай Валянціны Аляксандраўны, якая прысвяціла любімай прафесіі 42 гады. На сустрэчы таксама прысутнічаў начальнік упраўлення па адукацыі Слуцкага раённага выканаўчага камітэта А.В. Нядзелька (выпускнік педагагічнага класа Грэская СШ). Пасля заканчэння насычанай дыскусіі адбыўся канцэрт, падрыхтаваны ўдзельнікам Зорнага паходу. Паглядзець на творчасць  студэнтаў прыехалі каля 70 вучняў Замосцкай, Гацукоўской, Гольчыцкай, Бокшыцкай і Маяцкой школ Слуцкага раёна. Маляўнічыя і запальныя танцы, цудоўныя галасы зорнікаў запалілі іскры ў вачах дзяцей, пакінулі незабыўнае ўражанне.