Інтэрактыўная гульня "Пазнай самога сябе"

23.02.2019

  23 лютага вучні 10 "А", 11 "А" педагагічных класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні па псіхалогіі "Пазнай самога сябе". На гульню былі запрошаны таксама вучні 9 класа, якія ўдзельнічаюць у эксперыментальным праекце "Апрабацыя мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі". У час гульні вучні змаглі не толькі больш даведацца аб здольнасцях чаоавека, але і раскрыць у сабе многа цікавага, праявіўшы крэатыўнасць і знаходлівасці. Асаблівы інтарэс у вучняў выклікала пантаміма, "Lego-тэхналогія" і асацыятыўнае маляванне. За кожнае выкананае заданне вучні атрымоўвалі салодкія прызы і падарункі. Добры, пазітыўны настрой панаваў на працягу ўсёй гульні. Гульню падрыхтавала і правяла Раўтовіч Таццяна Іванаўна, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі.