Дзень абаронцаў Айчыны

22.02.2019
       22 лютага вучні 8 класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Гупаловіч Л.І. падрыхтавалі святочную праграму з элементамі конкурса да Дня адаронцаў Айчыны. У праграму быў уключаны інфармацыйны блок "Непераможная і легендарная", прысвечаны ваенным падзеям у нашай гісторыі, і музычныя нумары. Хлопчыкі 7-9 класаў прадэманстравалі свае "салдацкія" ўменні.