Ганаровае званне-салдат Беларусі

28.02.2019

28 лютага 2019 года

Школы актыўнага грамадзяніна для вучняў 9-11 класаў

Тэма: «Ганаровае званне - салдат Беларусі»

    КРОК 1. «Мы даведваемся»

Вядучыя азнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў:

Блок «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь»

Блок «Афганістан: незабытая вайна (30 гадоў вываду войскаў з Афганістана)»

Блок «Падрыхтоўка кваліфікаваных ваенных кадраў»

    КРОК 2. «Мы разважаем»

Навучэнцы дзяліліся сваімі думкамі аб сутнасці забеспячэння ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах, засяродзілі ўвагу на тое, што беларускае войска адпавядае самым сучасным патрабаванням, якія прад'яўляюцца да Узброеных Сіл, і працэс яе ўдасканалення працягваецца заўсёды.

Гаварылі аб тым, што воіны-інтэрнацыяналісты сталі сімвалам вернасці прысязе і воінскаму абавязку, з'яўляючыся ўзорам мужнасці і гонару. Наогул, сёння вялікае значэнне ў Рэспубліцы Беларусь надаецца падрыхтоўцы кваліфікаваных ваенных кадраў.

    КРОК 3. «Мы дзейнічаем» 

Класныя кіраўнікі разам з навучэнцамі падвялі вынік, абмеркавалі актуальнасць тэмы.