Суботні спартыўны квэст

02.03.2019

    2 сакавіка прайшоў міжшкольны вясенні спартыўны квэст пад дэвізам “Мы за здаровы лад жыцця”. Вучні 5-9 класаў Гацукоўскай сярэдняй школы, Гольчыцкай сярэдняй школы і Грэскай сярэдняй школы спаборнічалі ў інтэлектуальных, спартыўных, гульнявых конкурсах. Дзеці з запалам  выбіралі карысныя прадукты, састаўлялі прымаўкі, насілі вітаміны ў ложцы, рыбачылі і нават распраўляліся з “вірусамі”. Усе члены каманд у час мерапрыемства праявілі свае лепшыя спартыўныя якасці: сілу, лоўкасць, вынослівасць. У выніку перамагла каманда Гацукоўскай сярэдняй школы, абыграўшы каманду Грэскай сярэдняй школы на 1 бал.

     Усе каманды атрымалі дыпломы і салодкія прызы.