Дзень самакіравання

07.03.2019

     7 сакавіка ў школе прайшоў дзень самакіравання. Вучні 10 "А" і 11 "А" класаў педагагічнай накіраванасці выступілі ў якасці дублёраў настаўнікаў-прадметнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Да правядзення ўрокаў вялася папярэдняя карпатлівая падрыхтоўка: быў вызначаны склад "адміністрацыі", якая размеркавала вучэбную нагрузку паміж настаўнікамі-дублёрамі, настаўнікі правялі кансультацыі для дублёраў, былі ўнесены неабходныя карэктывы ў расклад вучэбных заняткаў. Дзень самакіравання прайшоў арганізавана, прынёс шмат пазітыўных эмоцый і настаўнікам, і настаўнікам-дублёрам, і , што самае галоўнае, вучням. Вучні педагагічных класаў змаглі пераканацца ў правільнасці ці памылковасці свайго прафесійнага выбару.