Дзень здароўя

14.01.2017

    Шосты школьны дзень 14 студзеня прайшоў пад дэвізам "Моладзь за здаровы лад жыцця". У межах дня здароўя быў арганізаваны лыжны паход, у якім удзельнічалі вучні 5-9 класаў. З вучнямі 2-4 класаў педкласаўцы правялі рухомыя гульні ў спартыўнай зале. Вучні-валанцёры 9 класа аказалі дапамогу настаўнікам-ветэранам педагагічнай працы ў расчастцы сцежак ад снегу.