Суботняя мазаіка

16.03.2019

     16 сакавіка вучні 10 “А” педагагічнага класа правялі мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у рамках якога была праведзена пазнавальная гутарка аб гісторыі Канстытуцыі – асноўнага закона нашай дзяржавы, віктарына “Ці ведаеш ты Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь?”, урачыстае ўручэнне кніг і дыскаў “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь” вучням 8 класа, якім споўнілася 14 гадоў.

     Сярод вучняў 5-8 класаў прайшла гульня “Што? Дзе? Калі?”. Дзеці адказвалі на пытанні па гісторыі, літаратуры і краязнаўстве. Па выніках двух тураў перамогу атрымала каманда “Чайкі”.

     Вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Небяспечныя сітуацыі на вуліцы і дома”.