Школа актыўнага грамадзяніна

21.03.2019

Школы актыўнага грамадзяніна для вучняў 9-11 класаў


Тэма: «Канстытуцыя - Асноўны закон Рэспублікі Беларусь»

(да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)

КРОК 1. «МЫ даведваемся»

Вядучыя пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў:

Блок “Канстытуцыя - прававая аснова беларускай дзяржавы»

Блок “Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў ў Палацы Незалежнасці”

КРОК 2. «Мы разважалі»

Вучні гаварылі аб тым, што прынцыповым становішчам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прызнанне ў ёй роўнасці ўсіх грамадзян перад законам і права кожнага на роўную абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў.     

Навучэнцы дзяліліся сваімі думкамі аб тым, што сімвалізуе падзея атрымання пашпарта. Разважалі пра словы прэзідэнта, што, атрымаўшы пашпарт, яны ўжо будуць самі прымаць важныя рашэнні ў гісторыі Беларусі, стаяць на варце дзяржаўных інтарэсаў, ствараць будучыню краіны, думаць аб яе дабрабыце, аб тым, што пакінуць сваім дзецям. А значыць, зробяць ўсё магчымае, каб захаваць нашы духоўныя каштоўнасці, культурны здабытак і самае галоўнае - мір на сваёй зямлі.

КРОК 3. «Мы дзейнічаем» 

Класныя кіраўнікі разам з навучэнцамі падвялі вынік, абмеркавалі актуальнасць тэмы.

На мерапрыемстве прысутнічала дырэктар школы – Наталля Мікалаеўна Арціховіч.