Адкрытая размова з рэктарам БДПУ

20.03.2019

  20 сакавіка 2019 года цэнтрам развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ была арганізавана сустрэча навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці з рэктарам БДПУ, доктарам педагагічных навук, прафесарам Аляксандрам Іванавічам Жуком.

  У «Адкрытай размове з рэктарам» прынялі ўдзел больш за 30 адзінаццацікласнікаў з усёй Беларусі, якія даслалі найбольш цікавыя пытанні. У Аляксандра Іванавіча цікавіліся ўмовамі паступлення, навучаннем ў вядучай педагагічнай ВНУ краіны, пыталіся пра cтудэнцкае жыццё. Рэктару былі зададзены і пытанні асабістага характару: напрыклад, як ён прыйшоў у педагогіку.

  Сярод удзельнікаў “Адкрытай размовы з рэктарам” была вучаніца 11 “А” профільнага класа педагагічнай накіраванасці нашай школы Бікмаева Дар’я, якая задала Аляксандру Іванавічу наступнае пытанне: “Якія асаблівасці паступлення выпускнікоў педагагічных класаў на педагагічныя спецыяльнасці ў 2019 годзе?”

Відэа сустрэчы"Адкрытая сустрэча з рэктарам" размешчана на  YouTube-канале БДПУ