Дзень адчыненых дзвярэй у БДПУ

30.03.2019

30 сакавіка 2019 года вучні 9-11 класаў нашай школы наведалі Дзень адчыненых дзвярэй у БДПУ.

Свае дзверы вядучы педагагічны ўніверсітэт краіны расчыніў у 9 гадзін раніцы, дзе ўжо каля актавай залы працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі факультэта эстэтычнай адукацыі і Інстытута псіхалогіі, прафкама студэнтаў, студэнцкага савета, першаснай арганізацыі БРСМ з правамі РК БДПУ.

Будучым абітурыентам і іх бацькам прадставілася ўнікальная магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі і студэнтамі. Яны атрымалі інфармацыю пра паступленне, навучанне, умовы прадастаўлення месцаў для пражывання ў інтэрнатах БДПУ і інш.

Усіх гасцей чакалі ў актавай зале ўніверсітэта, дзе адбылася канцэртная праграма.