На аздараўленчай пляцоўцы

08.06.2019

    7 і 8 чэрвеня на аздараўленчай пляцоўцы “Вясёлка”, акрамя акрамя спартыўных і забаўляльных рухомых гульняў, з вучнямі праведзены наступныя агульнаразвіваючыя мерапрыемствы: экскурсія ў Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў, з вучнямі была праведзена інтэрактыўная гутарка на тэму “Птушкі Беларусі”, дзеці наведалі жывы куток; аматараў казак захапіла віктарына “Вандраванне ў свет казак”; надзвычай карысным для вучняў стала наведванне Грэскай участковай бальніцы, дзе дзецям расказалі пра прафесію педыятара і правялі практычныя заняткі “Сакрэты здароўя”.