На аздараўленчай пляцоўцы

12.06.2019

    12 чэрвеня па традыцыі дзень пачаўся з ранішняй гімнастыкі, на яе актыўна вышлі атрады “Матылёк” і “Усмешка”. Кожны з выхаванцаў змог правесці майстар-клас па выкананні спартыўных практыкаванняў. Нягледзячы на спякотнае надвор’е, рабяты змаглі пагуляць на свежым паветры.

    Выхавальнікі Раўтовіч Т.І. і Лабковіч С.У. разам з дзецьмі Скрыган Самірай, Дзічкоўскай Янай і Дзічкоўскай Ульянай правялі для наведвальнікаў аздараўленчага лагера пазнавальны гістарычны экскурс “Ад Скарыны да нашых дзён”. Мерапрыемства захапіла рабят, была арганізавана гадзіна чытання любімай кнігі, а свае ўражанні ад прачытанага дзеці адлюстравалі ў малюнках.