(пытанні і адказы, якія датычацца паступлення ў першы клас)
Прыём дакументаў у 1 клас здзяйсняецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня. Пры наяўнасці свабодных месцаў дакументы могуць быць пададзены да 28 жніўня.
Мікрараён школы: аг.Грэск, в.Марозы, в.Астравок, в.Прагрэс, в.Старына, в.Сцяпкова.
Для прыёму дзяцей у 1 клас законныя прадстаўнікі падаюць наступныя дакументы:
- заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі (узор заявы);
- медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці (Форма № 1мед/у-10 (у адпаведнасці з Указом Прэзідэнта РБ ад 24.04.2010 № 200 і Пастанаўлення Міністэрства аховы здароўя РБ ад 09.07.2010 № 92);
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці + копія пасведчання;
- пашпарт адного з бацькоў для ўдакладнення месца прапіскі
У адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асоб, якім шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.
_____________________________________________________________________
ГРАФІК ПРЫЁМУ ДАКУМЕНТАЎ Ў І КЛАС
Дзень | Час |
панядзелак-пятніца | з 8.00 да 18.00, абед з 13.00 да 14.00 |
субота | з 9.00 да 13.00 |
Даведкі па пытаннях прыёму і арганізацыі навучання ў 1 класе можна атрымаць па тэл. 90504, МТС 80292729223 у намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце В.А.Вітко.