Выпускнікам

ТЭРМІНЫ ЎСТУПНАЙ КАМПАНІІ 2021

разгарнуць

 

На ўзровень вышэйшай адукацыі прыём дакументаў плануецца пачаць з 20 ліпеня і скончыць на бюджэце 26 ліпеня, на платнай аснове -9 жніўня.

Прыём дакументаў на педагагічныя спецыяльнасці для абітурыентаў, якія атрымалі рэкамендацыю педагагічнага савета, з 20 ліпеня па 22 ліпеня. 

Унутраныя уступныя іспыты ў ВНУ прадаўжацца з 27 ліпеня па 4 жніўня. Залічэнне на бюджэт завершыцца 5 жніўня і на платнай аснове -11 жніўня. Звяртаем увагу абітурыентаў, што для некаторых сельскагаспадарчых, творчых і сілавых ВНУ усталяваны асобныя тэрміны.

Уступная кампанія ў 2021 годзе на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі пройдзе з 20 ліпеня па 18 жніўня.

Прыём дакументаў на аснове агульнай базавай адукацыі будзе ажыццяўляцца

за кошт сродкаў бюджэту - з 20 ліпеня па 3 жніўня;

на платнай аснове - з 20 ліпеня па 14 жніўня (ад абітурыентаў, якія будуць здаваць уступныя іспыты па спецыяльнасці - па 3 жніўня).

Уступныя іспыты пройдуць з 4 па 8 жніўня, залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту - па 10 жніўня, на платнай аснове - па 16 жніўня.

Прыём дакументаў на аснове агульнай сярэдняй адукацыі (прафесійна-тэхнічнага з агульнай сярэдняй адукацыяй) будзе ажыццяўляцца:

за кошт сродкаў бюджэту - з 20 ліпеня па 12 жніўня;

на платнай аснове - з 20 ліпеня па 17 жніўня (ад абітурыентаў, якія будуць здаваць уступныя іспыты па спецыяльнасці - па 12 жніўня).

Уступныя іспыты пройдуць з 13 па 15 жніўня, залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту - па 16 жніўня, на платнай аснове - па 18 жніўня.

Прыём дакументаў ад жадаючых атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю ў вочнай (вячэрняй) або завочнай форме за кошт сродкаў бюджэту або на платнай аснове па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту - з 1 кастрычніка па 30 лістапада.

Уступныя іспыты пройдуць з 1 па 5 снежня, залічэнне - па 10 снежня.

Уступная кампанія ў 2021 годзе на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі пройдзе з 15 чэрвеня па 25 жніўня.

Прыём дакументаў пачынаецца 15 чэрвеня і заканчваецца 20 жніўня.

Унутраныя уступныя выпрабаванні будуць доўжыцца па 24 жніўня. Залічэнне завершыцца 25 жніўня.

згарнуць