Навіны ўстановы

Набор у 10-ы клас у профільныя групы з вывучэннем

на павышаным узроўні асобных вучэбных прадметаў

ДУА «Грэская сярэдняя школа» аб'яўляе набор у 10-ы клас у 2024/2025 навучальным годзе ў профільныя групы з вывучэннем на павышаным узроўні прадметаў фізіка-матэматычнага (матэматыка і фізіка), гуманітарнага (руская мова і гісторыя Беларусі)  профіляў.

Залічэнне навучэнцаў у профільныя групы праводзіцца на конкурснай аснове па выніках навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі: адзнакі не ніжэйшыя за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах, сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі - не ніжэйшы за 7 балаў (пры акругленні).

У школе ёсць неабходныя кадравыя рэсурсы: усе настаўнікі, якія працуюць у профільных класах, маюць вышэйшую адукацыю, першую і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыі, вопыт работы ў профільных класах, вопыт выкладання прадметаў на павышаным узроўні; класы з вывучэннем матэматыкі, фізікі, рускай мовы, гісторыі  на павышаным узроўні адкрываюцца ў школе ўжо на працягу многіх гадоў.

 

Заявы прымаюцца з 12 чэрвеня па 10 жніўня з панядзелка па пятніцу  з 9.00 да 16.00 у сакратара дырэктара школы (І паверх).  Абед з 13.00 да 13.30.

Пры сабе неабходна мець пасведчанне аб базавай адукацыі і дакумент-пацверджанне асобы.

Заявы могуць быць пададзены як самімі навучэнцамі, так і іх законнымі прадстаўнікамі.

Адрас школы: вул. Пралетарская, д.5, тэл.90243, 90504

#Запалі сінім#

Наша ўстанова адукацыі штогод прымае ўдзел у Міжнароднай акцыі "Зажги синим", у знак салідарнасці людзей з аўтызмам і іх сем'ямі. Гэтай акцыяй мы хочам паказаць, што няма чужых дзяцей, няма чужой бяды, а ёсць унутраная сіла, вера і надзея ў перамогу над праблемай, што патрэбна навучыцца быць шчаслівым у любой сітуацыі.

29.09.2023 Прагляд кінастужкі “На другім беразе “

Навучэнцы 6-11 класаў прынялі ўдзел у праглядзе кінастужкі “На другім беразе “.

“На другім беразе” — стужка Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, якая апавядае пра падзеі 1925 года на тэрыторыі Заходняй Беларусі, пра часы партызанскай вайны і спробы беларусаў абараніць уласную культуру, мову і веру.

  

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2021 № 206 17 верасня наша краіна адзначыць дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.

Дата мае невыпадковы характар: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

17 верасня 1939 года адбылася падзея, якая стала адной з самых знамянальных у гісторыі нашай краіны. Паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь меў для беларускага народа вялікае значэнне, паколькі аб'яднанне ўсходніх і заходніх тэрыторый у адзінай дзяржаве стварала перадумовы для будаўніцтва новага жыцця. 14 лістапада 1939 году Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў Закон «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Пасля ўз'яднання з БССР на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўводзілася новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне: былі ўтвораны вобласці, раёны, сельскія саветы. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася да 225,7 тыс. кв. км, а насельніцтва – у 2 разы.

Святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз'яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Менавіта адзінства дапамагло нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, перамагчы і аднавіць краіну з руін. І сёння мы разам працуем на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

Сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

ПЛАН

мерапрыемстваў ДУА “Грэская сярэдняя школа”
да Дня народнага адзінства

Назва мерапрыемства

Дата

Удзельнікі

Адказны

1.

Інфармацыйная гадзіна да Дня народнага адзінства.

11.09

1-11кл.

Класныя кіраўнікі

2.

Наведванне экспазіцый школьнага краянаўчага музея”Наша гісторыя- наш гонар”

на працягу тыдня

5-11кл.

Класныя кіраўнікі,

Гупаловіч Л.І.

3.

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню народнага адзінства

14.09

3-11 кл.

Педагог-арганізатар,

кіраўнік па ВПВ

4.

Адзіная класная гадзіна “Разам мы адна краіна – краіна Беларусь”

15.09

1-11кл.

Класныя кіраўнікі

5.

Экспазіцыя да Дня народнага адзінства

на працягу тыдня

 

Педагог-арганізатар

 

 

Яшчэ ў гэтым раздзеле