На эксперыментальнай пляцоўцы

   

На базе Грэскай сярэдняй школы завершана рэалізацыя  эксперыментальнага праекта  "Апрабацыя мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі навучэнцаў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі (2016-2019)" 

 

24 красавіка настаўнікі і вучні школы прынялі ўдзел у семінары-практыкуме ў межах рэалізацыі эксперыментальнага праекта. Семінар праходзіў у ДУА "Гімназія №7 г. Маладзечна". Настаўнікамі нашай школы былі праведзены наступныя майстар-класы: класная гадзіна ў форме вучнёўскага дыскусійнага тэатра (Раўтовіч Т.І.), "педагагічная гасцёўня" (Макшыцкая М.М.), тэматычная экскурсія "Гісторыя школьнай адукацыі" (Барыніна В.А.). Была прадстаўлена выстава метадычных распрацовак па тэме эксперыментальнага праекта. 

Спасылка на майстар-класы:

1. Класная гадзіна.

2. Педагагічная гасцёўня.

3. Тэматычная экскурсія.

______________________   

 15 сакавіка 2018 года ў Слуцкім раёне прайшоў семінар-практыкум для загадчыкаў раённымi вучэбна-метадычнымi кабінетамі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў на тэму "Арганізацыя метадычнай работы ва ўмовах рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыі». Быў прадстаўлены вопыт работы ўстаноў адукацыі Слуцкага раёна па зададзенай тэме.
      ДУА «Грэская сярэдняя школа» прадставіла выставу метадычных распрацовак па арганізацыі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі, партфоліа навучэнцаў педагагічных класаў, дыпломы і граматы навучэнцаў. Аб рабоце ўстановы адукацыі ў інтэрактыўнай форме расказала дырэктар Арціховіч Н.М. Арганізацыйна-метадычныя аспекты дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі былі асветлены намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Вітко В.А. Вучні ХІ класа, пераможцы рэспубліканскага конкурса для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці "Будучыя педагогі - пра школу будучыні", Каляда Валерыя і Чыжык Ягор распавялі пра свой навукова-даследчы праект "Школа, у якой будзем працаваць мы". Да ўвагі ўдзельнікаў семінара было прадстаўлена выступленне школьнай агітбрыгады "Шкаляры", рабяты прапагандавалі прафесію педагога.

    

_____________________________________________________________________

Акцыя

“ГАЛОЎНАЯ ПРАФЕСІЯ НА ЗЯМЛІ”

        З 26 лютага па 1 сакавіка ў школе праходзіла акцыя “Галоўная прафесія на зямлі”. Мэтай акцыі з’яўлялася прапаганда прафесіі настаўніка і далучэнне вучняў і педагогаў да сумеснай дзейнасці. У акцыю былі ўключаны ўсе: ад дырэктара школы да першакласніка.

         Навучэнцы Х “А” і ХІ педагагічных класаў правялі апытванне ўсіх навучэнцаў школы: што значыць для іх школа, як яны разумеюць ролю настаўніка ў жыцці кожнага, як адносяцца да вучобы. Аформілі стэнд “Слова пра школу, пра настаўнікаў”. Для многіх школа – гэта другі дом, месца, дзе цікава і камфортна. Школа – мноства цікавага і пазнавальнага; школа – абавязковы этап жыцця чалавека. Школа – месца, дзе цябе навучаць, накормяць і пашкадуюць. Школа – гэта сябры і настаўнікі. Многія навучэнцы, па почырку зразумела, старэйшыя, у сваіх выказваннях давалі канструктыўныя парады па арганізацыі школьнага жыцця: што трэба абнавіць, што пашырыць, што перайначыць, што ўкараніць. Да вялікага задавальнення ўсяго педкалектыва пра настаўнікаў дзеці выказаліся толькі станоўча. Нашы настаўнікі даюць грунтоўныя веды. Мне на ўроках цікава. Я магу звярнуцца да дапамогай да настаўніка. Усе настаўнікі, якія мяне вучаць, жадаюць мне дабра. Я лічу нашага класнага кіраўніка сапраўдным сябрам. У нашых настаўнікаў цудоўнае пачуццё гумару. Многія дзеці пісалі, што хочуць быць падобнымі да сваіх настаўнікаў і самі мараць быць педагогамі. Прыемным было і тое, што сярод любімых прадметаў аказаўся прадмет “Фізічная культура і здароўе”, які ў нашай школе выкладаюць маладыя настаўнікі Казак В.У. і Ачапоўскі Р.В.. Большасць навучэнцаў падышла крытычна да сябе, разважаючы пра адносіны да вучобы: не дапрацоўваю, не заўсёды ўважліва слухаю настаўніка, не ўсе дамашнія заданні выконваю самастойна.

         Настаўнікі школы таксама прынялі актыўны ўдзел у акцыі, аформілі стэнд “Словы пра прафесію, пра школу, пра вучняў”. Хто, як ні настаўнік, лепш ведае сваю прафесію, можа сказаць пранікнёныя словы на карысць галоўнай прафесіі на зямлі. Навучэнцы на перапынках, без перабольшвання сказаць, прападалі каля стэндаў з фотаздымкамі са школьнага жыцця і словамі нашых настаўнікаў аб сваёй прафесіі. Кожны настаўнік пастараўся знайсці самыя падыходзячыя словы-аргументы на карысць прафесіі педагога.

         Цікавасць у педагогаў і навучэнцаў выклікаў стэнд, падрыхтаваны навучэнцамі VІІІ класа, “Вольны час нашых настаўнікаў”. Рабятам было цікава даведацца, што акрамя чытання кніг, падрыхтоўкі да ўрокаў, а большасць лічыла, што настаўнікі ў вольны час займаюцца толькі гэтым, нашы педагогі цікавяцца сучаснай музыкай, ёгай, садаводствам, падарожнічаюць, займаюцца спортам, цікавяцца камп’ютарнымі гульнямі.

         Ва ўсіх класах прайшлі класныя гадзіны, аб’яднаныя тэмай акцыі. На іх былі запрошаны былыя настаўнікі школы, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку. На сустрэчу з дзецьмі прыйшлі Барысавец М.С. – настаўнік пачатковых класаў, Герасімовіч І.І. – настаўнік рускай мовы і літаратуры, Ісакава В.А. – настаўнік геаграфіі, Лешчанка С.Н. – настаўнік пачатковых класаў, Новік А.А. – настаўнік гісторыі, Храмцэвіч В.П. – настаўнік фізічнай культуры, Шчаткова З.П. – настаўнік матэматыкі, Шыбайла З.В. – настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Запрошаныя госці адказалі на шматлікія пытанні навучэнцаў, расказалі пра школьнае жыццё ў мінулыя гады, далі парады па выбары будучай прафесіі. Станоўчыя эмоцыі ад сустрэчы са школай, з былымі калегамі, з дзецьмі напоўнілі сэрцы педагогаў-ветэранаў.

         Правядзенне акцый, накіраваных на прапаганду прафесіі педагагога, з’яўляецца традыцыяй нашай школы. І не толькі таму, што Грэская сярэдняя школа ўключана ў рэспубліканскі эксперыменталны праект “Апрабацыя мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі”, што ў школе дзейнічаюць педагагічныя класы, што школа мае статус школы-лабараторыі навукова-інавацыйнага кластэра бесперапыннай педагагічнай адукацыі, а таму што прафесія педагога з’яўляецца галоўнай прафесіяй на зямлі.

         

         

 У школьным гісторыка-краязнаўчым музеі аформлены экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі школы і педагогам-ветэранам. Праводзіцца тэматычная экскурсія “Старонкі гісторыі роднай школы”.

     Традыцыйнымі сталі дні прафарыентацыі на педпрафесіі (піяр-акцыі) пад дэвізам “Заву ў сваю прафесію”, “Я ў настаўнікі пайшоў”, “Педагогам быць прэстыжна”. У акцыях актыўны ўдзел прымаюць усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу.

      

      Педагагічныя пробы праводзяць вучні VII-ІX класаў у I-V класах. Педагагічныя пробы начынаюцца з дапамогі педагогам у арганізацыі і правядзенні пазакласных мерапрыемстваў, прагулак і гульняў у групе падоўжанага дня, у распрацоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у шосты школьны дзень. Спрабуюць вучні сябе і на ўроках. Найчасцей гэта не цэлы ўрок, а нейкі яго этап. Да педагагічных проб праводзіцца сур’ёзная падрыхтоўка як з боку “навічкоў”, так і педагогаў. Каб педагагічныя пробы прайшлі якасна, навучэнцы наведваюць вучэбныя заняткі ў класе, дзе будуць працаваць, заняткі ў групе падоўжанага дня, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах. Педагогі знаёмяць навучэнцаў, якія рыхтуюцца праводзіць урок, з асноўнымі метадамі і прыёмамі арганізацыі ўрока, сумесна распрацоўваюць план-канспект этапа ўрока ці цэлага ўрока.

     

    Навучэнцы V-VІ класаў прымаюць актыўны ўдзел у важацкім руху "Твая рука ў маёй руцэ". Сумеснае наведванне школьнай і сельскай бібліятэкі, аказанне дапамогі ў выбары кніг, знаёмства з цікавымі выданнямі - гэта адзін з накірункаў дзейнасці важатых VІ класа. Пяцікласнікі з задавальненнем наведваюць групу падоўжанага дня І класа, дапамагаюць малышам удасканальваць навык чытання, развучваць песні, з'яўляюцца найпершымі памочнікамі выхавацеля.

     

       Актыўны ўдзел у арганізацыі дзён здароўя для пачаткоўцаў прымаюць навучэнцы VІІ-VІІІ класаў. Арганізуюцца спартланцыі, гульні на свежым паветры, рухомыя перапынкі.

  

___________________________________________________________

 

Педагагічны праект “Мадэль ідэальнага педагога” (7 клас)

Якавенка Наталія Іванаўна,

настаўнік геаграфіі

першай кваліфікацыйнай катэгорыі

Мэта: прыцягненне ўвагі навучэнцаў да прафесіі педагога, падрыхтоўка да свядомага выбару педагагічнай прафесіі.

Задачы:

- замацаваць веды навучэнцаў аб прафесіі педагога;

- развіваць пазнавальную цікавасць навучэнцаў да разнастайных педагагічных прафесій, да людзей, якія працуюць у школе;

- фарміраваць навыкі даследчай дзейнасці;

- развіваць творчае супрацоўніцтва паміж навучэнцамі, бацькамі, педагогамі;

- стварыць умовы для фарміравання такіх маральных якасцей, як добразычлівасць і ўзаемаразуменне.

Актуальнасць праекта

      Праблема рознабаковага развіцця і выхавання школьнікаў заўсёды была і застаецца важнейшай дзяржаўнай задачай. Імкліва мяняецца час і грамадства, але нязменнай застаецца роля настаўніка не толькі як чалавека, які перадае веды, але і як настаўніка, які дапамагае адказаць на пытанне “Як і навошта жыць?” Атрымаўшы атэстат аб адукацыі, многія выпускнікі з цяжкасцю ўваходзяць у дарослае жыццё: нехта не бачыць мэты, нехта адчувае цяжкасці зносін, нехта не ўмее і не любіць працаваць. На жаль, часткова вінавата ў гэтым і школа.

         Па дадзеных псіхалагічных даследаванняў, 90% дзяцей прыходзяць у школу з высокім узроўнем матывацыі да вучэбнай дзейнасці, але ўжо да канца 1 класа ў 50% школьнікаў зніжаецца матывацыя. З-за няўдач і расчараванняў зніжаецца ўзровень самаацэнкі школьнікаў, а агрэсія і трывожнасць ўзрастае. Якім жа павінен быць педагог, каб дзеці з ахвотай ішлі на яго ўрокі, вучыліся з цікавасцю, адчувалі сваю непаўторнасць і значнасць, творча развіваліся, раслі выхаванымі, змаглі самарэалізавацца і стаць паспяховымі ў дарослым жыцці.

Гіпотэза праекта: Мадэль ідэальнага педагога складаецца з прафесіянальных і асобасных характарыстык, якія павінны стаць вызначальнымі для кожнага настаўніка.     

        План-рэалізацыі

         І этап – арганізацыйны (кастрычнік-лістапад) 

        Планаванне работы, размяркаванне абавязкаў. Тлумачальная работа з бацькамі, настаўнікамі, дзецьмі. Распрацоўка анкет для бацькоў і вучняў.

        ІІ этап – аналітычны (снежань-студзень)       

   Збор матэрыялаў па розных крыніцах (літаратура, інтэрнэт). Правядзенне анкетавання і апрацоўка анкет. Збор успамінаў настаўнікаў-ветэранаў, успамінаў бацькоў пра любімага настаўніка.

        ІІІ этап – рэалізацыя праекта (люты- май)        

    Апрацоўка рэзультатаў і матэрыялаў работы, устанаўленне сувязі з выпускнікамі, з ветэранамі педагагічнай працы, збор інфармацыі.     Правядзенне конкурса творчых работ “Настаўнікі маіх бацькоў”.         Складанне пісем для будучых настаўнікаў “Які ён – настаўнік майго будучага дзіцяці”. Складанне дыяграм, табліц па выніках анкетавання. Правядзенне класных гадзін і бацькоўскага сходу з паказам прэзентацыі “Ідэальны настаўнік. Які ён?”  

________________________________________________________________


 

     

Распрацоўка факультатыўнага занятка «Прыгажосць душы »

Раўтовіч Таццяна Іванаўна,

настаўнік матэматыкі і інфарматыкі,

класны кіраўнік ІХ класа.

(вышая кваліфікацыйная катэгорыя)

 

Задачы: даць уяўленне аб разнастайнасці формаў праяўлення прыгажосці чалавека; паказаць ролю мастацтва ў раскрыцці выдатных бакоў асобы; развіваць эстэтычнае ўспрыманне, удумлівае і ўважлівае стаўленне да акружаючых людзей.

Ход падрыхтоўкі занятка:

  1. Прэзентацыя выставы рэпрадукцый карцін на тэму: «Прыгажосць чалавека» («Сіксцінская мадонна» Рафаэля; «Партрэт бабулькі» Рэмбрандта; «Партрэт акадэміка, фізіёлага І. П. Паўлава» М. В. Несцерава; «Горкі» П. Д. Корын; «Акторка П. А. Стрепетова», «Партрэт М. П. Мусаргскага» І. Я. Рэпіна; «Партрэт Л. М. Талстога» Н. Н. Ге і І. Н. Крамскога; «Партрэт Ф. М . Дастаеўскага »В. Г. Пярова;« Гаспадар зямлі »,« Зацвіў багугульнік », партрэты лётчыкаў-касманаўтаў А. М. Шылава і інш.). Выкарыстанне ЭСН і прэзентацыі PowerPointПрыгажосць чалавека.
  2. Падбор выказванняў знакамітых людзей, афармленне дошкі:

«Не трэба дзесьці на краі свету шукаць вобраз ідэальнага чалавека, здольнага абудзіць захапленне, здзіўленне: запэўніваю вас, ён ёсць у роднай вёсцы, на вуліцы роднага горада, трэба толькі ўмець бачыць ідэальнасць ў рэальнасці».В. А. Сухамлінскага.

«Глядзіце на людзей з думкай, што вам іх абавязкова трэба напісаць фарбамі ... Хутка вы заўважыце, што людзі аказваюцца значна цікавей, чым раней, калі вы глядзелі на іх бегла і паспешліва».К. Г. Паўстоўскі.

  1. Прапанаваць навучэнцам падрыхтаваць невялікія паведамленні аб сустрэчах з цікавымі людзьмі.

План-канспект занятка:

1. Уступнае слова настаўніка (тэзісы):

У жыцці знешняя прыгажосць не заўсёды супадае з выдатнымі чалавечымі якасцямі. «Прыгажосць, грацыя, знешнасць, прыемны голас палягчаюць жыццёвы шлях, - пісаў вядомы польскі педагог Януш Корчак. - Але не трэба пераацэньваць прыгажосць: не падмацаваная іншымі добрымі якасцямі, яна можа прынесці шкоду ».

Знешне непрыкметны чалавек можа захапляць нас сваёй мужнасцю, дабрынёй, сумленнасцю, здольнасцю да самаахвяравання дзеля вялікай ідэі.

Вот человек — он искалечен,

В рубцах лицо. Но ты гляди,

И взгляд испуганно при встрече

С его лица не отводи.

Он шел к победе, задыхаясь,

Не думал о себе в пути,

Чтобы она была такая:

Взглянуть — и глаз не отвести!           Сергей Орлов

Давайце звернемся да слоўніка.

Прыгажосць - адна з найважнейшых катэгорый эстэтыкі, якая нароўні з катэгорыяй прыгожага адлюстроўвае такія эстэтычныя ўласцівасці прадметаў і з'явы рэчаіснасці, як гарманічнасць, дасканаласць, ўпарадкаванасць. Гэтак жа як тэрмін "прыгожае", тэрмін прыгажосць можа быць ужыты да ацэнкі знешняга або ўнутранага аблічча чалавека, яго ўчынку, зместу і формы твору мастацтва і г.д.

Як навучыцца бачыць усю разнастайнасць прыгажосці чалавека, як распазнаць крывадушнасць, душэўную чэрствасць, эгаізм, якія хаваюцца часам за знешня прыгожай абалонкай? У гэтым дапаможа нам мастацтва. В. Г. Бялінскі, падкрэсліваючы вялікую сілу мастацтва, пісаў: «Асоба, нічым не выдатная сама па сабе, атрымлівае праз мастацтва агульнае значэнне, для ўсіх роўна цікавае, і на чалавека, які пры жыцці не звяртаў на сябе ўвагу, глядзяць стагоддзя , з міласці мастака, які даў яму сваім пэндзлем новае жыццё! »

2. Актывізацыя мысленчай дзейнасці. (Настаўнік прапануе навучэнцам выканаць шэраг заданняў).

Заданне 1. Разгледзьце малюнак статуі Давіда працы Мікеланджэла, Венеры мілоскай, скульптурны партрэт егіпецкай царыцы Неферціці і партрэты пажылых людзей на карцінах Рэмбранта, П. Д. Корын, А. М. Шылава і інш. У чым непадобнасць партрэтаў? На чым акцэнтуюць увагу мастакі ў сваіх творах? Што аб'ядноўвае ўсе партрэты? У чым прыгажосць адлюстро мастаком асоб?

Тлумачэнне настаўніка: прыгажосць статуі Давіда і Венеры мілоскай больш даступная для ўспрымання. Мастакі звяртаюць увагу на знешнюю, фізічную прыгажосць чалавека, кідкую і яркую, падкрэсліваюць сілу і мужнасць у юнака і жаноцкасць, грацыёзнасць, гармонію формаў ў жанчыны. Партрэты пажылых людзей, на першы погляд, не выклікаюць захаплення і захаплення у людзей, не падрыхтаваных да ўспрымання мастацтва. Аднак ўгледзьцеся ў гэтыя партрэты! Маршчыністыя асобы, старэчыя, сухія рукі ... Але твары гэтых людзей прыгожыя сваёй адухоўленасцю, мудрасцю.

Заданне 2. Перад вамі партрэты Ф. М. Дастаеўскага работы В. Г. Пярова, акадэміка І. П. Паўлава пэндзля М. В. Несцерава, А. М. Горкага працы П. Д. Корын. (Можна выкарыстоўваць і іншыя работы мастакоў-партрэтыстаў). Якія рысы характару ў партрэтуемых вас прыцягнулі? Якая якасць асобы жадае падкрэсліць мастак? Чым ён хоча нас зацікавіць? На што звярнуць увагу? Як сам мастак ставіцца да партрэтуемых? Якімі мастацкімі сродкамі ён падкрэслівае выдатныя боку чалавека, яго характэрныя рысы?

Тлумачэнні настаўніка: навучыцца раскрываць выдатныя рысы чалавека, якія мы часам не заўважаем, дапаможа нам пранікненне ў глыбіню творчага працэсу мастака, зразуменне мовы выяўленчага мастацтва.

Успамінаючы пра сваю працу над партрэтам савецкага фізіёлага, акадэміка І. П. Паўлава, мастак М. В. Несцераў пісаў: «Твар Льва Талстога тлумачаць мне цудоўныя партрэты Крамскога і Ге. Ведаў я Д. І. Мендзялеева: твар яго было характэрна, незабыўна - яно было удзячным матэрыялам для мастака. З партрэтаў Паўлава я нічога такога ўгледзець не мог, гэта мяне бянтэжаць, і я, не лічачы сябе дасведчаным партрэтыстам, не адважваўся брацца не за сваю справу ... ». Аднак пасля сустрэчы з Паўлавым мастак адчуў незвычайную назаўжды« легендарны чалавек ». «Цэлы віхор слоў, жэстаў панёсся, апярэджваючы адзін аднаго ... больш яркай асобы я і ўявіць сабе не мог, - пісаў мастак. - Ён быў дашчэнту самабытны, непосредствен. Я забыў пра тое, што я не партрэтыст, ў ва мне ... прачнуўся мастак, заглушыўшы ўсё, засталася толькі неспатольная смага напісаць гэтага дзівоснага старога ... »

Гарачая дынаміка, унутраны напор, яснасць думкі, перакананасць, творчая засяроджанасць - усе гэтыя якасці вялікага навукоўца мы можам убачыць у партрэце гэтага чалавека. Вялікую ролю ў раскрыцці валявога характару І. П. Паўлава адыгрываюць рукі. Яны выцягнуты ўперад, сціснутыя ў кулакі - гэта быў характэрны жэст для вучонага. Вобраз І. П. Паўлава дапаўняецца лірызмам, дзякуючы мяккаму светламу каларыту, які выклікае адчуванне ўнутранай душэўнай мяккасці, чысціні, дабрыні вялікага вучонага.

Цяпер вы раскажыце пра сустрэчы з цікавымі людзьмі. Чаму яны падаліся вам цікавымі? Ці праяўляюцца маральныя якасці ў вонкавым абліччы?

Заданне 3. Мы ўбачылі, як прыгожае ўвасабляецца ў жывапісе. Звернемся да яго славесным вобразу, які ярка прадстаўленаму ў пісьме Васіля Аляксандравіча Сухамлінскага да сына. (Раздатачны матэрыал адзін ліст на парту)

   С того времени, как человек стал человеком, с того мгновения, когда он засмотрелся на красоту вечерней зари, он стал всматриваться в самого себя. Красота – это глубоко человеческое. Это радость нашей жизни. Человек стал Человеком потому, что увидел глубину лазурного неба, мерцание звёзд, розовый разлив вечерней зари, багровый закат пред ветреным днём, трепетание марева над горизонтом, бесконечную даль степей, синие тени в сугробах мартовского снега, журавлиную стаю в голубом небе, отражение солнца в мириадах капель утренней росы, серые нити дождя в пасмурный осенний день, фиолетовое облачко на сиреневом кусте, нежный стебелёк и голубой колокольчик подснежника – увидел и, изумлённый, пошёл по земле, создавая новую красоту. Остановись и ты в изумлении перед красотой – и в твоём сердце расцветёт благородство.

   Во внешней человеческой красоте воплощены наши представления об идеале прекрасного. Внешняя красота – это не только антропологическое совершенство всех элементов тела, не только здоровье. Это внутренняя одухотворённость – богатый мир мыслей и чувств, нравственного достоинства, уважения к людям и к себе.

   Единство внутренней и внешней красоты – это эстетическое выражение нравственного достоинства человека. Ярче всего красота человека проявляется тогда, когда он занят любимой деятельностью, которая по своему характеру подчёркивает в нём что-то хорошее, свойственное его личности.

Духовная пустота делает безликой внешность человека. Ничто так не обезображивает, как угодничество: человек становится не самим собой, он как бы стремится вылезть из собственной шкуры.

Идеал человеческой красоты – это вместе с тем и идеал нравственности. Единство физического, нравственного, эстетического совершенства – это и есть та гармония, о которой так много говорится.

Ты – творец собственной духовной красоты. От тебя же зависит красота людей, живущих с тобой рядом.

Прачытайце тэкст услых.

Пытанні па тэксту пісьма :

-          Каму адрасавана гэтае пасланне?

-          Ці толькі яму? Падумайце.

-          Прывядзіце прыклады з тэксту, якія пацвярджаюць вашы думкі.

-          Як вызначае В. А. Сухамлінскага гэтую няўхільную вышэйшую чалавечую каштоўнасць?

-          Да чаго заклікае нас аўтар?

-         Падзяляеце вы пункт гледжання аўтара? Чаму, на вашу думку, павінен аддавацца прыярытэт у вызначэнні ідэальна развітой асобы?

Настаўнік: Але нярэдка менавіта знешняя прыгажосць звяртае на сябе ўвагу ў першую чаргу, бо па адзенню сустракаюць. Асабліва ў наш час, калі актыўна прапагандуюцца культ знешняй прыгажосці і вечнай маладосці. Аднак шматвяковы досвед пацвярджае мудрыя і справядлівыя словы В. А. Сухамлінскага: "Духоўная пустата робіць безаблічнай знешнасць чалавека". Разважаючы аб духоўнасці, В. А. Сухамлінскага падводзіць вынік. А які менавіта?

3.Падвядзення вынікаў заняткаў. Рэфлексія.

1. Методыка незакончаных выказванняў (адказваюць дзеці пісьмова, хто жадае зачытвае)

Дабрыня - гэта _________________________________

Чалавечнасць - гэта _________________________

Выхаванасць - гэта ________________________

Добразычлівасць - гэта __________________

Прыстойнасць - гэта __________________________

Зло- гэта ___________________________________

Грубасць - гэта ___________________________

Хамства - гэта ___________________________

Хлусня - гэта ________________________________

2. Дыспут на тэму: «У чым прыгажосць чалавека?» Адказы вучняў.

 

 Настаўнік: У выніку нашай гутаркі паслухайце верш Н. Забалоцкага «Непрыгожая дзяўчынка»:

Среди других играющих детей

Она напоминает лягушонка.

Заправлена в трусы худая рубашонка,

Колечки рыжеватые кудрей

Рассыпаны, рот длинен, зубки кривы,

Черты лица остры и некрасивы.

Двум мальчуганам, сверстникам ее,

Отцы купили по велосипеду.

Сегодня мальчики, не торопясь к обеду,

Гоняют по двору, забывши про нее,

Она ж за ними бегает по следу.

Чужая радость так же, как своя,

Томит ее и вон из сердца рвется,

И девочка ликует и смеется,

Охваченная счастьем бытия. 

Ни тени зависти, ни умысла худого

Еще не знает это существо.

Ей все на свете так безмерно ново,

Так живо все, что для иных мертво!

И не хочу я думать, наблюдая,

Что будет день, когда она, рыдая,

Увидит с ужасом, что посреди подруг

Она всего лишь бедная дурнушка!

Мне верить хочется, что сердце не игрушка,

Сломать его едва ли можно вдруг!

Мне верить хочется, что чистый этот пламень,

Который в глубине ее горит,

Всю боль свою один переболит 

И перетопит самый тяжкий камень!

И пусть черты ее нехороши,

И нечем ей прельстить воображенье,—

Младенческая грация души

Уже сквозит в любом ее движенье.

А если это так, то что есть красота

И почему ее обожествляют люди?

Сосуд она, в котором пустота,

Или огонь, мерцающий в сосуде?