Інавацыйная пляцоўка

"6 крокаў планавання будучага"

разгарнуць

 Майстар-клас з такой назвай быў праведзены для класных кіраўнікоў і вучняў 8-9 класаў. Мэтай мерапрыемства з'ўлялася аказанне дапамогі вучням ў пытаннях планавання прафесійнага будучыні. Былі пастаўлены наступныя задачы: фарміраваць у вучняў ўменні суадносіць свае інтарэсы і здольнасці ў працэсе выбару будучай прафесіі, планаваць дзейнасць па дасягненню мэты; садзейнічаць развіццю ў вучняў здольнасці да прыняцця рашэнняў у працэсе выбару прафесійнага будучага; спрыяць развіццю творчага падыходу педагогаў у пытаннях арганізацыі прафарыентацыйнай работы. У аснову "6 крокаў планавання будучага" пакладзена методыка эстонскіх калег.
   У ходзе мерапрыемства быў прадстаўлены алгарытм дзеянняў вучняў па планаванні свайго прафесійнага будучага. Вучні з дапамогай педагогаў склалі маршрут да дасягнення мэты ў выбары прафесіі.

1

4

20201021_100002

згарнуць

Дзень валанцёра

разгарнуць

     У ходзе рэалізацыіцца інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі" праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на  стварэнне ў школе адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае фарміраванню ў вучняў гатоўнасці да свядомага выбару профільнага навучання педагагічнай накіраванасці ў старшых класах. З гэтай мэтай наладжана работа валанцёрскіх атрадаў "Твая рука ў маёй руцэ" (работа з малодшымі школьнікамі) і "Добры дзень, настаўнік!" (аказанне дапамогі ветэранам педагагічнай працы). Вучні 7-9 класаў сёння выконвалі ролю памочнікаў выхавацелей у групе падоўжанага дня. Група вучняў 8 класа аказала дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі каля дома Герасімовіч І.І., якая каля 50 гадоў жыцця прысвяціла педагагічнай дзейнасці.

1

2

4

5

7

згарнуць