У суботу, 20 красавіка, вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме “ Адгадай-ка”. Асноўная мэта праграмы – развіццё лагічнага мышлення, увагі, памяці і зносін у навучэнцаў. Падчас мерапрыемства, якое прайшло у форме віктарыны, былі створаны ўмовы для актыўнага ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі, падтрыманне інтарэсу да навучання.
Вучні старэйшых класаў сустрэліся з выпускніцай педагагічнага класа, маладым педагогам пачатковых класаў Крупіцай А.У. За круглым сталом педагог падзялілася ўспамінамі аб вучобе, уражаннямі ад сваёй працы і параіла будучым выпускнікам выбіраць педагагічную прафесію.