Агульнашкольныя мерапрыемствы

Агульнашкольнае мерапрыемства да Дня Абаронцаў Айчыны

разгарнуць

23 лютага 2024

Дзень Абаронцаў Айчыны.

У Дзень Абаронцаў Айчыны прайшло агульнашкольнае мерапрыемства-конкурс "Самыя смелыя, лоўкія, умелыя". У конкурсе прынялі ўдзел зборныя каманды юнакоў 8-11 класаў, якія праявілі крэатыўнасць і творчы падыход пры выкананні заданняў. Вядучымі конкурса былі Вайтовіч Ірына і Вароніна Карына. Вучні ўсіх класаў падрыхтавалі мастацкія нумары для канцэрта. Цэменя Ягор пеў і іграў на гітары. У зале панавала атмасфера свята і пазітыўных эмоцый.

 

 

згарнуць

Агульнашкольнае мерапрыемства да Дня настаўніка “Мы Вам удзячныя, нашы педагогі!”

разгарнуць

29.09.2023 Агульнашкольнае мерапрыемства да Дня настаўніка “Мы Вам удзячныя, нашы педагогі!”

Традыцыйна свята да Дня настаўніка падрыхтавалі вучні 10 педагагічнага класа, а ў школе у гэты дзень прайшоў дзень самакіравання  . Вучням педагагічных класаў давялося  адчуць сябе ў ролі настаўнікаў. Пасля ўрокаў усе былі запрошаны на святочны канцэрт. Дырэктар школы, Арціховіч Наталля Мікалаеўна, звярнулася са словамі віншавання да педагагічнага калектыву , уручыла ганаровыя граматы настаўнікам школы і выказала словы падзякі настаўнікам-ветэранам педагагічнай працы.

 На сцэне гучалі вершы, вучні ігралі сцэнкі з паўсядзённага жыцця настаўніка, віншавалі сваіх педагогаў музычнымі нумарамі.

згарнуць