Выпускнікам педкласа

АБІТУРЫЕНТУ БДПУ
__________________________________________________________

УВАГА !
Унесены змены ў Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені
для выпускнікоў педагагічных класаў.
Са спісу спецыяльнасцей , на якія выпускнікі педкласаў могуць паступаць без экзаменаў,
выключаны некаторыя спецыяльнасці.
ПАДРАБЯЗНЕЙ
____________________________________________
 

У

 

 

        Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавiка 2017 года N22
зацверджана "Інструкцыя аб парадку правядзення гутаркі з абітурыентамі з ліку асоб,
якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай накіраванасці
устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці
вышэйшай адукацыі I ступені".
Для чаго будзе праводзіцца гутарка

Мэта - выявіць асобасныя, дзелавыя якасці абітурыента, яго здольнасці і матывацыю да навучання на педагагічнай спецыяльнасці.

Хто мае права ўдзельнічаць

Да субяседавання дапускаюцца абітурыенты, якія маюць у дакуменце аб адукацыі наступныя адзнакі:

 не ніжэй за 7 балаў па ўсіх вучэбных прадметах,
 не ніжэй за 8 балаў па вучэбных прадметах, адпаведных прадметах профільных уступных выпрабаванняў - пры наяўнасці
рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі.
Пра конкурс у ВНУ

Абітурыент ўдзельнічае ў конкурсе, які можа праводзіцца па ўсім факультэце, па групе факультэтаў, па спецыяльнасці або 
групе спецыяльнасцей - гэта пытанне вырашае прыёмная камісія ВНУ. Якія будуць пытанні і хто іх складае Заданні для правядзення гутаркі складаюцца прыёмнай камісіяй ВНУ ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай
факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў педагагічную прафесію. X-XI класы». У якой форме будзе праводзіцца гутарка
Субяседаванне будзе праводзіцца ў вуснай форме.

Крытэрыі ацэнкі вынікаў субяседавання

Пастановай вызначана, што рашэнне аб праходжанні абітурыентам субяседавання будзе прымацца простай
большасцю галасоў членаў камісіі пры ўдзеле ў пасяджэнні камісіі не менш як дзвюх трэціх яе складу. Абітурыенту, які прайшоў субяседаванне, па яго запыце выдаецца выпiска з пратакола пасяджэння камісіі,
якая з'яўляецца сапраўднай пры прад'яўленні абітурыентам у iншую ВНУ.
Ці можна падаваць апеляцыю па выніках гутаркі

Абітурыент можа падаць апеляцыю на імя старшыні камісіі ў дзень правядзення гутаркі, калі будзе не згодны
з вынікам сумоўя. Апеляцыя падлягае разгляду камісіяй у дзень яе падачы