У перыяд з 18.04.2024 па 27.04.2024 у рамках правядзення рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць ...» ва ўстанове адукацыі прайшлі наступныя мерапрыемствы, прысвечаныя памятнай даце: адзіны дзень інфармавання (26 красавіка) «Чарнобыль. Ад пераадолення наступстваў аварыі да дынамічнага развіцця пацярпелых раёнаў», адзіная класная гадзіна «Чарнобыль – наш боль і памяць». Навучэнцы школы наведалі тэматычную выставу «Захоўваючы памяць...» і паглядзелі дакументальны фільм «Звон Чарнобыля».
Падчас мерапрыемстваў дзеці атрымалі яшчэ больш інфармацыі пра прычыны Чарнобыльскай трагедыі, пра тое, хто такія ліквідатары АЭС і чаму яны героі, што такое «зона адчужэння» і чаму Чарнобыльскую катастрофу лічаць трагедыяй хх стагоддзя.