06.04.2024 Суботкнік па ўборцы прылеглай тэрыторыі

08.04.2024

6 красавіка ў нашай школе прайшоў суботнік па ўборцы прылеглай тэрыторыі. Усе педагогі дружна выйшлі на суботнік. Імі была праведзена вялікая праца: прыбрана ўся тэрыторыя вакол школы ад бытавога смецця, лістоты, сухой травы, параслі. Суботнік стаў выдатнай падставай для ўсіх педагогаў узяць паўзу ад вучэбнага працэсу і прысвяціць час сумеснай дзейнасці.