Святочны канцэрт да Дня маці

14.10.2019

    14 кастрычніка ў актавай зале школы адбыўся канцэрт "Мая матуля", прысвечаны Дню маці. Вучні 5 класа адказна падышлі да падрыхтоўкі мерапрыемства. Са сцэны гучалі вершы, песні, сардэчныя словы віншавання і падзякі матулям. Гумарыстычныя сцэнкі ў выкананні вучняў розных класаў прыўнеслі ў мерапрыемства ноткі весялосці і бесклапотнасці. Матулі пакідалі школу не толькі ў добрым настроі, а і з падарункамі, зробленымі самімі дзецьмі.