Аздараўленчы лагер: гістарычная старонка

04.01.2021

   4 студзеня для дзяцей наладжана падарожжа па залах  школьнага гісторыка-краязнаўчага музея. Гэта было знаёмства з экспанатамі  музея. Вучні даведаліся, як уладкавана беларуская народная хата, якое яе ўбранне. Даведаліся, як нашы продкі вялі  гаспадарку і якім быў іх побыт.  У раздзеле "Школьныя гады цудоўныя" дзеці даведаліся пра мінулае нашай школы. У зале  Вялікай Айчыннай вайны дзецям паказалі баявыя лісткі, дзяржаўныя ўзнагароды і асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны, дакументы, фатаздымкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна задавалі пытанні і абмяркоўвалі ўбачанае.

      У гэты дзень была праведзена і пазнавальная гутарка "Падарожжа ў краіну Вітамінію". Было абмеркавана, якую карысць прыносяць  вітаміны для здароўя чалавека, замацавалі веды аб іх значэнні. Малявалі і ляпілі з пластыліну вітаміны, гародніну і садавіну, «частавалі» імі адзін аднаго, мімікай і жэстамі малявалі розныя смакавыя адчуванні.  Вучні засвоілі тое, што трэба правільна харчавацца, шмат рухацца і выконваць правілы гігіены. Усё гэта абавязкова дапаможа ім выпрацаваць прынцыпы здаровага ладу жыцця і дакладна прытрымлівацца іх ў паўсядзённым жыцці.