Лагер "Вясёлка"

 

Сімвалічна 1 чэрвеня 2023 года ў Дзень аховы дзяцей пачаў сваю работу аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей "Вясёлка" пры ДУА "Грэская сярэдняя школа".

Свае дзверы ён расчыніў для 36 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце 6-10 гадоў.

Першы дзень праходзіў пад дэвізам "Прывітанне, бяспечны лагер". У рамках урачыстай лінейкі з нагоды адкрыцця лагера з дзецьмі быў праведзены інструктаж-гутарка "Правілы бяспечных паводзін у школьным лагеры і за яго межамі".

Выхавацелямі была падрыхтавана забаўляльная праграма "Дзяцінства звонкае смяецца". Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, конкурсах, прадставілі свае музычныя нумары.

Затым у атрадах працавалі творчыя майстэрні "Мой атрад". Дзеці малявалі атрадныя плакаты, выбіралі актывы атрадаў.

Перад адыходам дадому рабяты ўспомнілі ПДД і паўтарылі бяспечны маршрут "Дом - школа - дом".

Першы дзень адпачынку прайшоў цікава, весела, бяспечна.

 

02.06. "Дзень знаёмства".

Раніца на пляцоўцы пачалася з зарадкі на свежым паветры, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя і імунітэту дзяцей.

Далей для двух атрадаў была арганізавана інтэрактыўная гульня "Мы такія розныя", у ходзе якой дзеці з розных класаў пазнаёміліся бліжэй і даведаліся шмат новага і цікавага адзін пра аднаго.

Потым рабят заклікалі вясёлыя старты "Усе наперад!". Дзеці  прынялі актыўны ўдзел у спартыўных гульнях, эстафетах.

Творча і натхнёна выхаванцы аднесліся да конкурса малюнкаў "Свет маіх захапленняў". З дапамогай алоўкаў і фламастараў на лістах паперы дзеці адлюстравалі свае захапленні.

На прыканцы дня выхавацелі правялі хвілінку бяспекі "Бяспека ў інтэрнэт асяроддзі". Рабяты даведаліся аб правілах паводзін у сусветнай сетцы.

03.06 Дзень правіл дарожнага руху.

Дзяцей зацікавіла віктарына "Азбука вуліц і дарог". У ходзе адказаў на пытанні віктарыны яны актуалізавалі веды аб правілах ПДД. Затым з захапленнем рабяты малявалі на тэму "У светлафора няма канікул". Далей на свежым паветры іх чакала гульня-спартландыя "Дарожныя прыгоды". Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем, смеласцю і лоўкасцю пераадольвалі спартыўныя эстафеты. Дзень на пляцоўцы скончыўся хвілінай бяспекі "Бяспека на рэках і вадаёмах".

 

05.06. Дзень музыкі ў атрадах пачаўся з песень. Рабяты ўдзельнічалі  ў музычна-забаўляльнай гульні "Адгадай мелодыю". Спартыўная гадзіна "Мой вясёлы мяч" аб'яднала дзяцей у агульных гульнях. У конкурсе "Праспяваем песню разам" паміж атрадамі адбылася сапраўдная барацьба. Атрады прадстаўлялі па тры музычныя нумары, а журы было ў разгубленасці, чый атрад болей музычны і меладычны. Перамагло сяброўства. Скончыўся дзень на пляцоўцы хвілінкай бяспекі "Кішэчныя захворванні".

06.06. Дзень казак.
Традыцыйна дзень пачаўся з паўтарэння правіл паводзін на пляцоўцы. Віктарына "У свеце казак" і гадзіна малявання "Адзенне для казачных герояў" пагрузілі рабят у свет казак і фантазій. Спартыўная эстафета "Самы лоўкі - гэта ты" садзейнічала рухальнай актыўнасці дзяцей. Дзень завяршыўся хвілінкай бяспекі "Сустрэча з сабакам". Выхавацелі нагадалі рабятам аб правілах бяспекі па дарозе дадому.