Да ўвагі бацькоў будучых першакласнікаў

Ваша дзіця ідзе ў 1 клас

Письмо Министерства образования Республики Беларусь от 31.03.2020 № 02-01-19/3069/дс Об организации приема в I классы учреждений общего среднего образования

___________________________________________________

ПЕРШЫ РАЗ У ПЕРШЫ КЛАС

(пытанні і адказы, якія датычацца паступлення ў першы клас)

 

Прыём дакументаў у 1 клас дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне школы, здзяйсняецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня, пры наяўнасці свабодных месцаў дакументы прымаюцца па 28 жніўня. З 16 жніўня па 28 жніўня прымаюцца дакументы ў 1 клас дзяцей, якія пражываюць у іншых мікрараёнах, пры наяўнасці свабодных месцаў. 

       Мікрараён школы: аг.Грэск, в.Марозы, в.Астравок, в.Прагрэс, в.Старына, в.Сцяпкова.

       Для прыёму дзяцей у 1 клас  законныя прадстаўнікі  падаюць наступныя дакументы:

- заяву на імя кіраўніка ўстановы  адукацыі (узор заявы);

- медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці (Форма № 1мед/у-10 (у адпаведнасці з Указом Прэзідэнта РБ ад 24.04.2010 № 200 і Пастанаўлення Міністэрства аховы здароўя РБ ад 09.07.2010 № 92);

- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці + копія пасведчання;

- пашпарт адного з бацькоў для ўдакладнення месца прапіскі.

 

     У адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асоб, якім шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

_____________________________________________________________________

ГРАФІК ПРЫЁМУ ДАКУМЕНТАЎ Ў І КЛАС

Дзень Час
панядзелак-пятніца з 8.00 да 20.00, абед з 13.00 да 15.00
субота з 9.00 да 15.00

      Даведкі па пытаннях прыёму і арганізацыі навучання ў 1 класе  можна атрымаць па тэл. 90504, МТС 80292729223 у намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце В.А.Вітко.

 

З падрабязнай інфармацыяй па прыёме дзяцей  і арганізацыі навучання ў 1 класе можна пазнаёміцца на сайце ўпраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама РЫХТУЕМСЯ ДА НАВУЧАННЯ Ў ШКОЛЕ   

Яшчэ ў гэтым раздзеле