Справаздача

   22 лютага ў школе прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны. Са сцэны гучалі словы віншавання, вершы, песні, праводзіліся сцэнкі, конкурсы. Актыўны ўдзел у арганізацыі канцэрта прынялі вучні 8 класа.

   15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Вучні нашай школы напярэдадні прыбралі магілы воінаў-інтэрнацыяналістаў. 15 лютага ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўскладзены кветкі на магілу Анатолія Хамянка, які памёр ад ран, атрыманых у час ваенных дзеянняў у Афганістан.

   У школьнай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна "Па старонках беларускіх казак" з вучнямі пачатковых класаў.

   У суботу, 8 лютага, у рамках Дня здароўя прайшла спартландыя "Усе на старт!", у якой прынялі ўдзел вучні Грэскай сярэдняй школы і Гацукоўскай сярэдняй школы.

Інтэрактыўную гульню "Прафесія - педагог" правялі вучні 10 і 11 "А" педагагічнага класа.

   1 лютага, у суботу, прайшоў традыцыйны Вечар сустрэчы з выпускнікамі. Да нас прыйшлі былыя вучні, якія скончылі школу 5, 10, 15, 20, 30 і нават 40 гадоў назад. Запрошаны былі і ветэраны педагагічнай працы. Вучні 11 педагагічнага класа падрыхтавалі канцэрт.

З вучнямі 5-8 класаў  была праведзена гадзіна зносін "Ці ўмеем мы сябраваць".

25 студзеня ў школе прайшоў шэраг цікавых, пазнавальных, разнастайных мерапрыемстваў. 

У пачатковай школе прайшоў конкурс выразнага чытання "Зімняя казка".

Вучні 5-8 класаў зрабілі завочнае падарожжа па Бярэзінскім запаведніку.

Гістарычны экскурс "Побыт беларусаў у 19 стагоддзі" праведзены для старшакласнікаў удзельнікамі аб'яднання па інтарэсах "Музеязнаўства".

   Субота ў школе 18 студзеня выдалася насычанай на мерапрыемствы.

   У пачатковай школе прайшла віктарына "Знаўцы беларускіх казак". Вучні 5-8 класаў абмеркавалі праблему вірусных інфекцый на ўроку здароўя "Асцярожна, грып!". З вучнямі старэйшых класаў быў праведзены практычны занятак "Як папярэдзіць канфлікт".

11 студзеня, у суботу, сярод вучняў 5-8 класаў прайшла спартландыя "Мы за здаровы лад жыцця"

4 студзеня, у суботу, з вучнямі 10-11 класаў быў праведзены груглы стол "Выбар прафесіі - гэта сур'ёзна".

У суботу, 28 снежня, вучні пачатковай школы наведалі школьную галерэю імя У.Вітко. 

21 снежня напярэдадні навагодніх свят у пачатковай школе працавала Майстэрня Дзеда Мароза. Дзеці рыхтавалі ўпрыгожванні для навагодняй ёлкі і класнага кабінета. 

    14 снежня прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню здароўя. У пачатковай школе адбылася спартландыя "Зімушка, зіма". Вучні 5-8 класаў правялі гульню па станцыям "Падарожжа ў краіну харчавання". Старшакласнікі прынялі ўдзел у раённай гульні "Што? Дзе? Калі?" .

7 снежня вучні пачатковай школы аформілі выставу "Жывёльны свет Белавежскай пушчы", таксама правялі азнаямляльную гутарку па тэме.

Вучні старэйшых класаў правялі завочнае  інтэрактыўнае падарожжа "Нацыянальнаму парку "Белавежская пушча" - 80 гадоў". У час падарожжа былі наступныя "прыпынкі": гістарычны, экалагічны, нацыянальны, палітычны. Таксама вучні пазнаёміліся з рэзідэнцыяй Дзеда Мароза.

30 лістапада, у суботу, у пачатковай школе прайшоў конкурс выразнага чытання "Мая малая радзіма".

Вучні 5-8 класаў пад час гадзіны суразмоўніцтва "Правіна. Правапарушэнне. Злачынства" абмеркавалі розныя выпадкі парушэнняў і адказнасць за іх.

Інфармацыйную акцыю "Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі шляхам прапаганды здаровага ладу жыцця" правялі вучні 9-11 класаў напярэдадні Дня барацьбы са СНІДам.

У суботні дзень, 23 лістапада, адбылася экскурсія ў г. Салігорск. Вучні 5-9 класаў наведалі музей працоўнай славы "Беларусь калій", тэкстыльнае прадпрыемства "Калінка".

У пачатковай школе прайшла пазнавальная віктарына "Гэтыя забаўныя жывёлы".

   16 лістапада ў шосты школьны дзень у пачатковай школе прайшла пазнавальна-забаўляльная гульня "Талерка вітамінаў". Дзеці ў гульнявой форме прадставілі садавіну і агародніну як капілку вітамінаў, што садзейнічаюць умацаванню здароўя чалавека.

    З вучнямі 5-7 класаў быў праведзены псіхалагічны трэнінг "Залатыя правілы зносін".

    Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у гульні "Што? Дзе? Калі?".

  9 лістапада для вучняў 1-5 класаў былі праведзены пазнавальна-равіваючыя мерапрыемствы: афармленне выставы “Мы – за здаровы лад жыцця”, практыкум “Здаровае харчаванне і наша здароўе”. Вучні 6-9 класаў прынялі ўдзел у школьнай спартландыі.

 

1 і 2 лістапада вучні ІХ, ХІ класаў прынялі ўдзел у раённым прафарыентацыйным мерапрыемстве "Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь".

  Прадстаўнікі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых устаноў адукацыі расказалі пра ўстановы адукацыі, падтрымалі свае выступы дэманстрацыяй відэаролікаў, прэзентацый, фільмаў, якія раскрываюць асаблівасці умоў паступлення і навучання. Пасля афіцыйнай часткі вучні  змаглі атрымаць індывідуальныя кансультацыі выкладчыкаў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Там жа распаўсюджваліся памяткі, улёткі, буклеты для будучых абітурыентаў.  

     26 кастрычніка прайшла акцыя "Чысты двор" па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі. Вучні 4-9 класаў зграбалі лісце, збіралі і зносілі смецце, падрыхтоўвалі кветнікі да зімовага перыяду.

19 кастрычніка 

З вучнямі 9-11 класаў быў праведзены круглы стол "Праблемы выбару прафесіі".

На занятках па грамадска-карыснай працы ў 6, 8 класах былі высаджаны саджанцы сосен.

12 кастрычніка

9.30 Спартыўная гульня "Снайпер"

2-4 класы

 

9.30

Выстава творчых работ "Нашы мамы"

5-8 класы

 

11.00 Круглы стол "Дзень маці: аб гісторыі свята"

9-11 класы

 

 

5 октября

Изготовление поздравительных открыток ко Дню матери - 2-4 класс;

Праздничный концерт ко Дню учителя - 5-11 классы.

28 сентября

   Фотокросс "Осень золотая" - 2-4 класс;

   Экскурсия в школьный историко-краеведческий музей "История Греска" - 5-8 класс;

   Мини-футбол - 9-11 классы

 

21 сентября

    Экологическая прогулка "Тропинками родной деревни" - 2-4 классы;

    Фотокросс "Моя малая родина" - 5-8 класы;

    Экскурсия в школьную художественную галерею - 9-11 классы;

   Межшкольная спортландия: Гресская СШ, Гацуковская СШ, Замостская СШ

https://kurjer.info/2019/09/26/sports-village-schools/

14 верасня

9.30 Віктарына "АЗБУКА ЗДАРОЎЯ"

2-4 класы

 

адказны настаўнік  Лабковіч С.У.
9.30

Піянерскі касцёр да Дня нараджэння БРПА

5-8 класы

 

адказны настаўнік Пісарык А.У., Кудзіновіч І.Я.
11.00 Дыскусійныя арэлі “Што мы ведаем пра здаровы лад жыцця?”

9,

11 "А"

адказны настаўнік Лабковіч І.М.

7 верасня

 

10.00 Інтэрактыўная гульня "Я пешаход" 1-4 класы адказны настаўнік Лабковіч М.М.
10.00 Віктарына "Знаўцы бяспечных паводзін" 5-8 класы адказны настаўнік Бранавец А.М.
10.00 Пазнавальная гадзіна "Наша бяспека" 9 клас адказны настаўнік Гупаловіч Л.І.