Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Грэская сярэдняя школа
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі Слуцкага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Грэская сярэдняя школа
12 снежня, у суботу, вучні школы правялі ў бібліятэцы акцыю "Кніжная аптэка".
Дзеці дапамаглі бібліятэкару падклеіць кнігі, якімі часта карыстаюцца малодшыя школьнікі. Раставілі кнігі ў алфавітным парадку, здалі ў макулатуру падручнікі, у якіх скончыўся тэрмін карыстання. Суботні дзень прайшоў цікава, а галоўнае, карысна.
5 снежня, у суботу, у школе працавала майстэрня Дзеда Мароза. Вучні рыхтавалі навагоднія ўпрыгожванні для класных кабінетаў, выразалі з паперы сняжынкі, каб аздобіць школу. Вынікам працы былі ўсе задаволены.
28 лістапада вучні 6 класа правялі экскурсію ў школьным музеі для вучняў пачатковай школы на тэму "Вёска Грэск у гады Вялікай Айчыннай вайны".
У суботу, 21 лістапада, у пачатковай школе прайшоў конкурс выразнага чытання "Мая радзіма - Беларусь", які садзейнічаў выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму малодшых школьнікаў.
14 лістапада ў межах рэалізацыі інтэрнет-праекта "Думай і дзейнічай 2.0" удзельнікі каманды "Будучыя педагогі" арганізавалі клуб выхаднога дня для малодшых школьнікаў і іх бацькоў. Мэта дзейнасці клуба заключаецца ў папулярызацыі Мэтаў Устойлівага Развіцця сярод насельніцтва нашага аграгарадка. Першая задача, якую паставілі перад сабой удзельнікі каманды "Будучыя педагогі", - гэта праінфарміраваць вучняў пачатковых класаў аб сутнасці і каштоўнасцях Мэт Устойлівага Развіцця. Першыя заняткі былі ўводныя, былі яны прысвечаны першай мэце - Ліквідацыя беднасці. Да заняткаў вучні педагагічных класаў падрыхтавалі прэзентацыю і буклеты для вучняў пачатковых класаў.
З вучнямі 5 класа была праведзена пазнавальная гадзіна "Вучыся быць здаровым".
31 кастрычніка вучні 6-9 класаў правялі дабрачынную акцыю і аказалі дапамогу ветэранам педагагічнай працы.
У суботу, 24 кастрычніка, вучні школы наводзілі парадак ля брацкай магілы, якая знаходзіцца ў пачатку вёскі Грэск.
З вучнямі 10 класа была праведзена прафарыентацыйная гутарка "Паступай у навучальныя ўстановы МНС".
17 кастрычніка ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці.
У пачатковай школе дзеці падрахтавалі святочныя паштоўкі для мам. Вучні сярэдняга звяна аформілі выставу творчых работ "Мая матуля" і павіншавалі ўсіх са святам.
У суботу, 10 кастрычніка, у школе прайшоў Дзень здароўя.
У пачатковай школе была праведзена пазнавальная гульня "Школа здароўя". Вучні сярэдняга звяна ў час пазакласнага мерапрыемства паспрабавалі вывесці формулу здороўя.
Сярод старэйшых школьнікаў прайшоў тэнісны турнір.
3 кастрычніка, напярэдадні Дня настаўніка, вучні павіншавалі настаўнікаў-ветэранаў са святам, уручылі паштоўкі і кветкі. Педкласаўцы прадставілі цудоўны канцэрт "Віншуем Вас!".
26 верасня вучні пачатковай школы пабывалі на экалагічнай сцяжынцы, наведалі парк і алею. Вучні сярэдняга звянаў у гэты цудоўны сонечны дзень таксама адправіліся на прыроду, на фотакрос "Восень залатая".
Педкласаўцы правялі прафарыентацыйную гульню "Прафесія-педагог"
19 верасня ў пачатковай школе прайшло завочнае падарожжа "Сцежкамі роднай вёскі".
У школьным музеі для вучняў 5-8 класаў была праведзена экскурсія "Савецкі перыяд у гісторыі нашай краіны".
Удзельнікі спартыўнай секцыі па валейболе правялі таварысцкую гульню з вучнямі Гольчыцкай СШ.
12 верасня ў школе прайшоў Дзень здароўя.
Вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у спартыўнай гульні "Вясёлыя старты". Адбылася таварысцкая сустрэча па футболе паміж камандамі вучняў Грэскай сярэдняй школы і Гольчыцкай сярэдняй школы. Добраму настрою і бадзёрай гульні спрыяла ў гэты дзень сонечнае надвор'е. Футбольны матч падарыў шмат станоўчых эмоцый усім прысутным.
5 верасня ў школе прайшоў Дзень бяспекі ў рамках абласной акцыі "У цэнтры ўвагі - дзеці". Адбылася сустрэча вучняў з начальнікам ПАВП №18 Валатовічам А.С.. Ён правёў гутарку з вучнямі на тэму "Як забяспечыць бяспеку жыццядзейнасці". Першакласнікам былі ўручаны метадычкі МУС Беларусі, у якіх разглядаюцца выпадкі надзвычайных сітуацый і правілы паводзін пры іх.