Акцыя "Я гэты край Радзімаю заву"
17.06.202215 чэрвеня на аздараўленчай пляцоўцы "Вясёлка" у рамках акцыі "Я гэты край Раздімаю заву" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя году гістарычнай памяці.
Дзеці наведалі школьны музей. Настаўнік гісторыі расказала пра землякоў, якія ваявалі і абаранялі нашу краіну ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многіх вучняў зацікавілі ваенныя экспанаты, побыт людзей у той час.
Пазнавальна прайшло мерапрыемства "Беларускі народ памятае..." Бібліятэкар пазнаёміла рабят з кнігамі пра вайну. Затым дзеці з цікавасцю чыталі і праглядвалі ілюстрацыі на ваенную тэматыку.
Невычайна і захапляльна адбылася віртуальная экскурсія "Брэсцкая крэпасць-герой". Вучні наведалі шматлікія экспазіцыйныя залы, даведаліся аб гераізме крэпасці, яе значнасці для ўсяго беларускага народа.