Аздараўленчы лагер

29.12.2021

З 25 снежня па 31 снежня ў школе  працуе аздараўленчы лагер з дзённым прабываннем для вучняў 1-4 класаў. Час работы з 8.00 да 15.00.

 

План работы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Зімовая казка”

 

Дата

 

Тэматыка

Мерапрыемствы

25.12.2021

 

 

Творчая старонка

1.Арганізацыйная лінейка “Усім прывітанне”

2. Хвілінка бяспекі і здароўя. Інструктаж па правілах бяспечных паводзін (на аздараўленчай пляцоўцы, рэжыме дня і харчаванні, правілы гігіены, план работы і ўзнагароды).

3. Гульні “Сяброўства пачынаецца з усмешкі” (гульні на знаёмства).

4. Аперацыя “Утульнасць” (афармленне атрада, выбары актыва, графік дзяжурства).

5. Кінатэатр на дыване.

6. Наведванне майстэрні. Майстар-клас “У гасцях у Самадзелкіна”

7.Творчая майстэрня “Сімвал Новага года” (выраб паштоўкі ).

8.Дызайн-інтэр’ер клуб “Зімовая казка”.

9. Хвілінка бяспекі “Шлях дадому”.

27.12.2021

 

 

Спартыўная старонка

1. Хвілінка бяспекі “ Правілы бяспекі пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў”.

2. Кіналекторый “Пра спорт дзецям”.

3. Загадкі па малюнку “Што за спорт?”.

4. Спартыўная гульнявая праграма “ Мой рэкорд”.

5. Шашачны турнір.

6.Рухомыя гульні на свежым паветры “Зімовы задор”.

7. Хвілінка здароўя “Прафілактыка прастудных захворванняў”.

28.12.2021

 

 

Старонка здароўя

1.Хвілінка здароўя “Асабістая гігіена”

2. Рухомыя гульні на свежым паветры “Зімовыя забавы”

3. Конкурс малюнкаў “Вітаміны круглы год”

4. Пісьмо Дзеду Марозу

5. Круглы стол. Сустрэча з псіхолагам “Добры настрой – падмурак здароўя”

6. Спартыўная гадзіна “Ты, я – здаровая краіна”

7. Хвілінка бяспекі “Флікер твой сябар”

 

29.12.2021

 

 

Бяспечная старонка

1.Хвілінка здароўя “Беражы свой зрок”

2. Кіналекторый “Чароўная кніга МНС “Бяспечны Новы год”

3. Гульнявая праграма “Вясёлы светлафор”

4. Парады настаўніка інфарматыкі “ Небяспека ў інтэрнэце”. Знаёмства з кабінетам інфарматыкі.

5. Гутарка “Небяспечныя гульні зімой”

6. Прагулка “Назіраем за прыродай”

7. Хвілінка бяспекі “Асцярожна пітарды”

 

30.12.2021

 

Гістарычная старонка

1. Хвілінка здароўя “Падарожжа ў краіну Вітамінію”

2. Наведванне школьнага музея “Падарожжа ў былое”

3. Гісторыя адной рэчы “ Як з’явілася шарыкавая ручка?”

4. Прагулка па свежым паветры “Легенды і паданні нашай вескі”

5. Віктарына “Па гісторыі роднага краю”

6. Рухомыя гульні “У што гулялі нашы бабулі”

7. Хвілінка бяспекі “Зімовая дарога”

 

31.12.2021

 

Кніжная старонка

1.Хвілінка здароўя “Парады доктара Айбаліта”

2. Сустрэча на Ражаство. Наведванне бібліятэкі. 

3. Чытаем казку разам

4. Віктарына “ Па старонках зімовых казак”+ узнагароды

5. Выстава малюнкаў “Героі навагодніх казак”

6.Танцавальная праграма “Музычны дыліжанс”

7. Крэсла пажаданняў “ На развітанне я скажу”

8 .Хвілінка бяспекі “Бяспека  ў быту”

 

 

 

Начальнік аздараўленчай пляцоўкі                          Т.І. Чатовіч