Прафарыентацыйная экскурсія ў Слуцкі дзяржаўны каледж

30.10.2021

     З мэтай прафесійнай арыентацыі для  вучняў 9 класа была арганізавана экскурсія ў Слуцкі дзяржаўны каледж. У ходзе мерапрыемства вучняў пазнаёмілі з пералікам спецыяльнасцей і прафесій, якія можна атрымаць ва ўстанове адукацыі. Падрабязна расказалі рабятам аб прафесіях, запатрабаваных у нашым рэгіёне. Цікавым для вучняў было наведванне вучэбных майстэрняў, лабараторый, рэсурснага цэнтра вытворчага навучання.