1 верасня - Дзень ведаў

01.09.2021

     Сёння ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года. У гэтым навучальным годзе за парты сядуць 188 вучняў. Асаблівае хваляванне было ў самых юных вучняў-першакласнікаў, для іх прагучаў першы школьны званок, у краіну ведаў павядзе іх першая настаўніца Дробыш Анжаліка Міхайлаўна. Адзінаццацікласнікі ўручылі падарункі першакласнікам.

     Сярод ганаровых гасцей на лінейцы прысутнічала намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Руцкая Жанна Леанідаўна. Павіншавала ўсіх з пачаткам навучальнага года, звярнулася да вучняў з прызывам быць патрыётамі, адказнымі грамадзянамі роднай краіны. 

     Усім вучням жадаем поспехаў у вучобе!